События

4 апреля — визит Комиссии по канонизации святых Белорусской Православной Церкви в Национальный исторический архив Беларуси

4 красавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі члены Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы кіраўнік аддзела па кананізацыі святых Гомельскай епархіі протаіерэй Аляксандр Лапушанскі і кіраўнік аддзела па кананізацыі святых Тураўскай епархіі іерэй Расціслаў Бандарэнка. У рамках візіту архівісты перадалі гасцям завераную копію метрычнага запісу пра смерць 14 красавіка 1919 г. і пахаванне 16 красавіка 1919 г. Святога Беларускай Праваслаўнай Царквы Іаана Кармянскага (протаіерэя Іаана Гашкевіча), які быў нядаўна выяўлены вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НГА Беларусі Уладзімірам Дзянісавым. Гэты запіс дазваляе істотна ўдакладніць біяграфію Святога, бо раней лічылася, што ён памёр у 1917 г. Апрача таго, быў падрыхтаваны шэраг арыгіналаў дакументаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю Іаана Кармянскага, і госці атрымалі магчымасць азнаёміцца з іх зместам. Святары выказалі работнікам НГА Беларусі ўдзячнасць за інфармацыю ад імя Гомельскай епархіі і Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. Протаіерэй Аляксандр Лапушанскі перадаў у навукова-даведачную бібліятэку архіва некалькі асобнікаў падрыхтаванага ім навуковага выдання ўспамінаў вядомага гомельскага святара першай паловы XX ст. Пятра Кузьміча Рыла (1884–1937), якое, несумненна, будзе вельмі цікавым для архівістаў. Больш за ўсё парадаваў архівістаў іерэй Расціслаў Бандарэнка, які перадаў у дар, а НГА Беларусі прыняў на пастаяннае захоўванне арыгінал кнігі спаведных ведамасцяў Ланьскай (с. Лань) царквы Слуцкага павета Мінскай губерні за 1907 год. Варта адзначыць, што раней у архіве не было метрычных кніг гэтай царквы, пазнейшых за 1867 г. У завяршэнне мерапрыемства Уладзімір Дзянісаў правёў для гасцей экскурсію па архівасховішчах, дзе азнаёміў іх з шэрагам унікальных дакументаў, што зберагаюцца ў архіве.

 

Источник: https://niab.by/newsite/ru/content/all/%D0%B0%D0%B1-%D0%B2%D1%96%D0%B7%D1%96%D1%86%D0%B5-%D1%9E-%D0%BD%D0%B0%D1%86%D1%8F%D0%BD%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B-%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%8B-%D0%B0%D1%80%D1%85%D1%96%D1%9E-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96-%D1%87%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0%D1%9E-%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%81%D1%96%D1%96-%D0%BF%D0%B0-%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D0%BD%D1%96%D0%B7%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96-%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%82%D1%8B%D1%85
Национальный исторический архив Беларуси

Об авторе redactor

Автор не предоставил информацию о себе.

Обсуждение закрыто.

Обсуждение закрыто. Вы не сможете добавить комментарий к этой публикации.